Партрэт Якуба Коласа (карціна Кругера)
| ||
Янкель Мордухавіч Кругер | ||
Партрэт Якуба Коласа. 1923 | ||
Матэрыял | алей | |
---|---|---|
Памеры | 67 × 58 см | |
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск |
Партрэт Якуба Коласа — карціна беларускага мастака Янкеля Кругера, напісаная ў 1923 годзе. Захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску.
2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь карціне разам з партрэтам Янкі Купалы нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Малады ў тыя гады Якуб Колас паказаны ў простай салдацкай гімнасцёрцы на фоне сельскага пейзажу. Мастак як бы падкрэслівае змест коласаўскай лірыкі, вытокі якой у народным жыцці. У вачах паэта, упартым падбародку, моцна сціснутых вуснах адчуваецца цвёрдасць характару, сталасць творчай думкі. У выніку атрымаўся глыбока псіхалагічны твор, хоць жывапісныя якасці яго невысокія[2]. Партрэт Якуба Коласа з’яўляецца адным з характэрных для манеры мастака, дзе рэалізм агульнай трактоўкі імкнецца да найбольшай дакладнасці партрэтнага падабенства, а задні план — у гэтым выпадку тыповая беларуская вёска — служыць для частковай унутранай характарыстыкі асобы[3].
Зноскі
- ↑ Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб'ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 жніўня 2020.
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2
- ↑ Каталог. Сучаснае Беларускае мастацтва. М.Шчакаціхін. В.Ластоўскі Менск, 1929
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталог. Сучаснае Беларускае мастацтва. М.Шчакаціхін. В.Ластоўскі Менск, 1929
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2